Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

06.05.2022

Падведзены вынікі 13 сезона гарадскога конкурсу беларускамоўных тэатраў устаноўагульнай сярэдняй адукацыі.

Падведзены вынікі 13 сезона гарадскога конкурсу беларускамоўных тэатраў устаноўагульнай сярэдняй адукацыі.

На конкурс было прадстаўлена 32 пастаноўкі.

Журы адзначыла высокі ўзровень падрыхтоўкі навучэнцаў наступных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі:

у намінацыі “Літаратурна-музычная кампазіцыя” тэатры сярэдняй школы № 4 за пастаноўку “У купальскую ноч” (кіраўнік Берасневіч Л.В.), сярэдняй школы № 20 г. за пастаноўку “Спявак з Нарачанскага краю” (кіраўнікі Куліева Н.Г., Салаўёва Н.Л., Якаўлева Л.А.);

у намінацыі “Літаратурна-музычная пастаноўка” тэатры гiмназiі № 1 за пастаноўку “Вяселле Ганны Чарнушкі (па матывах рамана І.Мележа “Людзі на балоце”)” (кіраўнікі Рудзянкова Л.І., Дробышава А.І.), гiмназiі № 3 за пастаноўку “Цацачная крама” па аднайменным творы Л.Дранько-Майсюка (кіраўнік Дабрыніна С.В.);

у намінацыі “Літаратурная пастаноўка” тэатры сярэдняй школы № 10 за пастаноўку “Зацюканы апостал” па аднайменным творы А.Макаёнка (кіраўнікі Бохан Г.А.,Цопава І.В.); сярэдняй школы № 32 за пастаноўку “Стомлены д’ябл” па аднайменным творы С.Кавалёва (кіраўнік Юшкевіч Г.А.);

у намінацыі “Тэатральная інсцэніроўка” тэатр гімназіі-каледжа мастацтваў за пастаноўку “Папялушка” (кіраўнікі Антонава В.В., Корасціль Т.У.);

у намінацыі “Лялечны тэатр” тэатры гімназіі-каледжа мастацтваў за пастаноўку “Пшанічны каласок” (кіраўнікі Кірыенка А.В., Бандарчук А.У.), сярэдняй школы № 34 за пастаноўку “Купальскія светлячкі” (кіраўнік Карзубава А.І.);

у намінацыі “Батлейка” батлейку сярэдняй школы № 6 за пастаноўку “Святло Каляднай зоркі” (кіраўнік Патачыц З.І.);

у намінацыі “Фальклорны тэатр” тэатр сярэдняй школы № 25 за пастаноўку “Вялікдзень” (кіраўнікі Шаўчук Н.М., Рабава Т.І., Брыцікава Н.А.);

у намінацыі “Арыгінальны жанр” тэатр сярэдняй школы № 23 за пастаноўку “Як Сцёпка з панам гаварыў” (кіраўнік Карасёва С.І.).

Кожная пастаноўка ўспрымалася гледачамі як глыточак крынічнай вады, як паветра, якім хочацца дыхаць і дыхаць… Конкурс закончыўся, будзем чакаць новых сустрэч з роднай мовай, нацыянальнымі традыцыямі і звычаямі!

Разделы сайта