Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

06.02.2024

5 лютага ў ДУА “Сярэдняя школа №17 г.Бабруйска” прайшло пасяджэнне гарадскога метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Сучасны ўрок беларускай мовы i літаратуры з пазіцыі выхавання і развіцця асобы вучняў: нарматыўныя прававыя i дыдактычныя патрабаванні, праектаванне, правядзенне i самааналіз”.

Эфектыўным педагагічным вопытам па праектаванні вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры з выкарыстаннем сучасных метадаў і прыёмаў навучання, накіраваных на выхаванне і развіццё асобы вучняў, падзяліліся Голуб Ганна Васільеўна (СШ №17), Купрыенка Таццяна Юр’еўна (СШ №17), Бірукова Анастасія Віктараўна (гімназія №1), Крылова Людміла Уладзіміраўна (СШ №34), Кунцэвіч Міхаіл Аляксандравіч (СШ №10).
Каваленка Ларыса Васільеўна правяла ўрок-падарожжа ў VI “A” класе па тэме «Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме “Назоўнік”». Пасля самааналізу і абмеркавання адкрытага ўрока вучнямі ўстановы адукацыі для гасцей праведзена экскурсія “Дабрабыт і духоўнасць ў хаце” ў школьным музеі этнаграфіі і побыту “Беларуская хата”.
Сустрэча атрымалася цікавай і пазнавальнай, настаўнікі абмяняліся думкамі, меркаваннямі і практычнымі прыёмамі па выхаванні і развіцці асобы вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

Разделы сайта