Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

12.12.2022

Метадычнае аб’яднанне па тэме “Праектаванне вучэбных заняткаў па беларускай мове i лiтаратуры з выкарыстаннем сучасных метадаў i сродкаў навучання, розных форм арганізацыі вучэбнага ўсведамлення, накіраваных на дасягненне асобасных метапрадметных i прадметных вынікаў”

12 снежня 2022 г. дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 24 г. Бабруйска” сардэчна прымала настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на чарговым пасяджэнні метадычнага аб’яднання па тэме“Праектаванне вучэбных заняткаў па беларускай мове i лiтаратуры з выкарыстаннем сучасных метадаў i сродкаў навучання, розных форм арганізацыі вучэбнага ўсведамлення, накіраваных на дасягненне асобасных метапрадметных i прадметных вынікаў”.

Снежаньская сустрэча прайшла ў форме семінара-практыкуму.

Як стварыць на занятках спрыяльныя ўмовы для ўключэння ўсіх вучняў у вучэбную дзейнасць? Як паспяхова засвойваць новыя і актуалізаваць назапашаныя веды дзяцей? Як карысна выкарыстоўваць інфармацыйна-камп’ютарныя тэхналогіі на ўроку, каб вывучэнне роднай мовы стала цікавым і захапляльным падарожжам? Усе гэтыя пытанні выклікалі жывы інтарэс усіх удзельнікаў мерапрыемства, а сумесны пошук адказаў спрыяў якаснай і плённай працы падчас выканання шматлікіх практычных заданняў і разбору тэарэтычнай часткі. Высокая ацэнка калег была дадзена адкрытаму ўроку, які праходзіў у пятым класе. Тэма ўрока скіроўвала да агульначалавечых каштоўнасцей і падымала пытанні маральнага  выхавання дзяцей. Разам з героямі твора У. Караткевіча “Нямоглы бацька” кожны ўдзельнік семінара быццам апынуўся ў сітуацыі выбару, калі толькі ад яго залежыць, ці будзе будучыня ў людзей, якія не шануюць нямоглую старасць.

Адметнай рысай семінара сталі разнастайныя формы работы творчых груп, якія разам з арганізатарамі працавалі над нестандартнымі заданнямі, прымалі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне і дзяліліся сваім вопытам работы. Трэба адзначыць, што ўсе ўдзельнікі семінара працавалі ў творчай святочнай атмасферы, ператварыўшыся ў сапраўдную сям’ю прафесіяналаў-энтузіястаў сваёй справы.

Святочная ёлка і смачныя сувеніры на памяць аб сустрэчы, цёплыя і шчырыя словы падзякі калег, прыгажосць беларускай вопраткі і атрыбутаў, шчырае захапленне працай – гэта ўсё тое, што спрыяе дасягненню пастаўленых мэт і стымулюе настаўнікаў і вучняў да таго, каб кожны наступны ўрок прыносіў радасць і поспех.

Разделы сайта