Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2024

📚19 лютага 2024 года адбыўся майстар-клас настаўніка беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 3 г. Бабруйска імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)» Лісавай Таццяны Іванаўны «Вучым(ся) вучыцца, або Як фарміраваць метапрадметныя кампетэнцыі на ўроку?».

📌 На майстар-класе, які праходзіў у інтэрактыўнай форме, настаўнікі горада разам шукалі адказы на пытанні: як навучыць вучня вучыцца, якія ўмовы неабходна стварыць на ўроку для актыўнага пазнання і атрымання дзецьмі практычнага вопыту? І пераканаліся, што развіццё крытычнага мыслення і ўменне вырашаць праблемы, навыкі ўзаемадзеяння з іншымі людзьмі і ўменне кіраваць сабой, навучацца і асвойваць новае – гэта і ёсць кампетэнцыі сучаснага выпускніка школы, якія фарміруюцца ў адукацыйным працэсе сродкамі тэхналогій Вэб 2.0 у сплаве з педагагічнымі.

Разделы сайта